нахалёнок

БЕЛАРУСКАЯ ПРЫВАТНАЯ ГЕРАЛЬДЫКА гмерки

7 posts in this topic

Вот есть такой документ. И перевод, а справа непонятные значки...

 

1788 года ноября 13 мы нижеподписавшиеся
панцирные бояре Непоротовского войтовства
даем свою подписку в том что
мы Емельян Семенов сын Дроздецкий, сыновья
его Абрам, Пантелей, Андрей, Иван, Степан
точно происходим по выданному
декрету родне фамилиям Дроздецкий, на то
и подписываемся во верности своими гербами
родные братья Леон
и Кузьма Семеновы сыны Дроздецкие
Иван Дроздецкий
Сергей Дроздецкий
общества непоротовского войт Алексей Дроздецкий
Лука Олехнович
Демид Полукеевич

post-4-0-01894400-1473275652.txt

Share this post


Link to post
Share on other sites

более полный вариант статьи

БЕЛАРУСКАЯ
ПРЫВАТНАЯ ГЕРАЛЬДЫКА

Геральдика Беларусі зьвязаная сваім паходжаньнем зь некалькімі плынямі, якія пасьля ўзаемаадмаўленьня і ўзаемапранікненьня далі сьвету той фэномэн, да якога расьце цікавасьць ня толькі вузкага кола навукоўцаў, але й шырокае грамадзкасьці.Прычынай узьнікнення геральдыкі была, безумоўна, неабходнасьць падкрэсьліць уласьніцкія правы на пэўную рэч, вылучыўшы яе сярод падобных, пазначыць межы тэрыторыі, на якой жыў род ці племя. На практыцы гэта прыводзіла да неабходнасьці ўжываць пэўныя сымбалі. Пры аднолькавасьці функцыяў нават у славянскім асяродзьдзі яны мелі розныя назвы: гмерк, грань, знак, знамя, кляймо, кляйно, метка, рубеж, тамга, таўро і г. д.Гэтыя сымбалі выяўлялі на рэчах, сьцягах, яны замянялі і подпіс на дакумэнтах, г. зн. ужываліся ва ўсіх выпадках, калі трэба было пазначыць асобу альбо падкрэсьліць уласьніцкія правы.На думку некаторых навукоўцаў, першасны знак — знак родавай уласнасьці быў, за рэдкімі выняткамі, выяваю татэма — «прабацькі» дадзенага роду: Татэм з часам схематызаваўся, потым «псаваўся» (праз даданьне розных рысак, крыжыкаў і г. д. альбо зьняцьцё пэўных дэталяў, праз выкарыстаньне малодшымі родамі пэўнае часткі татэмнае выявы — лапы, крыла, галавы, дзюбы, сківіцаў, іклаў і г. д.). У выніку зь цягам часу выява татэма дэталізавалася і трансфармавалася да непазнавальнасьці, а зьмены ўмоваў жыцьця ўрэшце сьціралі самую памяць пра першаўзор.Багатаю крыніцаю эмблематычных сымбаляў, некаторыя зь якіх сталі пазьней гербамі на абшарах Беларусі Вялікага Княства Літоўскага,— Польшчы і Украіны, былі родавыя знакі, сфармаваныя пад уплывам германскіх і скандынаўскіх рунаў.. (Рунічная гіпотэза, створаная больш як сто гадоў таму Францішкам Пекасіньскім, нягледзячы на вострую крытыку тады і пазьней, не была абвергнутая гэтак доказна, каб ад яе можна было б адмежавацца.)Перенос культурных элемэнтаў ад аднаго да іншага народу непасрэдна альбо празь нейкі трэці бок ёсьць зьява зусім натуральная і сёньня. Як сьведчаць этнаграфічныя паралелі, некаторыя народы часам бяруць асобныя выявы ў суседзяў, але, як правіла, пры выбары арыентуюцца на тое, чаго ў самых няма; прыкладам, у славянаў няма рунічнага пісьма, але яно было ў германскіх і некаторых іншых народаў. Гэта можа растлумачыць зьяўленне ў славянаў рунападобнае сымболікі. 3 пэўнай ступеняй верагоднасьці да яе можна аднесьці выявы з варыяцыямі стралы й крыжовых матываў.3 другога боку, трэба зважаць на тое, што ў пэрыяд распаду родавага ладу жыцьця ўзьнікае вялікая разстайнасьць сымбаляў. Чалавек, набраўшыся сьмеласьці адмовіцца ад знака-татэма, часта абіраў сваім знакам прадмет побыту; зь якім ён быў шчыльна зьвязаны ў штодзённым жыцьці і ад якога часта залежаў ягоны дабрабыт. Калі ўлічыць, што - прадметы побыту былі ў асноўным вельмі падобнымі, асабліва ў народаў на адной ступені .разьвіцьця формаў гаспадараньня і ў прыкладна аднолькавым геаграфічным асяродзьдзі, дык стае зразумелым. шырокае распаўсюджаньне аднатыповых сымбаляў на вялікіх абшарах.Гэтыя геральдычныя звычаі былі ўласьцівыя амаль усім народам. Яны працягвалі існаваць у пэўных колах нашага грамадзтва і тады, калі беларускія землі апынуліся ў сфэры пашырэньня геральдычнае традыцыі. У гэты пэрыяд назіраецца як прыстасаваньне і ўліцьцё мясцовых сымбаляў у рэчышча агульнаэўрапейскага геральдычнага працэсу, гэтак і пэўны антаганізм паміж старымі і новымі традыцыямі.Гарадзельскі прывілей (1413 г.) замацаваў пазыцыі клясычнае геральдыкі праз прыём у гербавыя брацтвы 47 сем'яў буйных магнатаў ВКЛ. Такое наданьне ўнесла новы струмень у працэсы гербатворчасьці, хаця не магло істотна зьмяніць агульнае карціны, калі тысячы й сотні тысячаў сем'яў працягвалі карыстацца сваімі «старасьвецкімі» клейнамі, пакрысе рэдагуючы іхны выгляд. Да абрысаў гербаў (дадаючы шчыты-таркі, прылбіцы, кароны, кляйноты, наміткі і г. д.). Добрай ілюстрацыяй, што паказвае пэўны геральдычны антаганізм у ВКЛ налачатку XV ст., ёсьць урывак зь летапісу Быхаўца. У ім падаецца пагляд мясцовага чалавека (аўтара) на завлючэньне Гарадзельскае вуніі і на прычыны, якія вымусілі на яе пайсьці. Адным з галоўных аргумэнтаў на карысьць приёму польскіх гербаў быў Вітаўтаў: «Ведзь жа калі карону (каралеўскую.— А. Ц.) прынясуць, і вы ім за сім можаце лісты (прывілеі на гербы.— А. Ц.) назад адаслаці, а сваі старыя ўзяці». Такім чынам  шляхоцка-гербавае братэрства Вітаўт і ягоныя паплечнікі разглядалі толькі як часовы сродак для каранацыі, а гэта значыць выхаду да поўнага юрыдычнага прызнаньня і пазбаўленьня залежнасьці ад Польшчы, у якую трапіла ВКЛ у выніку Ягайлавай Крэўскай вуніі (1385 г.). 
 

http://gerby-belarus.livejournal.com/4578.html

 

Той жа аўтар летапісу крыху вышэй прыводзіць доказы мясцовае знаці супраць Гарадзельскае вуніі: «..Ляхове не былі шляхтай, але былі людзі простыя, яны ня мелі гербаў сваіх і вялікімі дары таго даходзілі ад чэхаў... і шляхтай іх пачынілі і гербы сваі ад іх прынялі, але мы шляхта старая, рымская (...)... не патрабуем жадных інных гербаў новых, але трымаемся старых сваіх, што нам продкі заставілі» (ПСРЛ, т. 32, стар. 153). Пакідаючы на сумленьні аўтара «рымскае» паходжаньне нашае шляхты, адзначым, што згадка пра старыя гербы зусім слушная. Гэта і ёсьць менавіта тыя эмблемы-сымбалі першаснага пласта, якія былі ў шырокім ужытку ва ўсіх колах тагачаснага грамадзтва і паступова пачыналі ставаць правадзейнымі гербамі ў магнацка-шляхоцкім асяродзьдзі.

Сярод найбольш стара-жытных прыватных гербаў, што фігуруюць у летапісах, адзначаюцца наступныя: Кітаўрус (кентаўр), Ружа, Калюмны, Урсын (ад лац. ursus «мядзьведзь»), а такеама Пагоня (гл. ПСРЛ, тт. 32, 35). Гэтыя гербы захаваліся на нашай тэрыторыі ў якасьці як прыватных, гэтак і дзяржаўных (Пагоня). Сярод вышэйпералічаных Урсын сустракаецца найбольш эпізадычна. Нам здаецца, што зьяўленьне згадак пра яго ў гэтак званых «беларуска-літоўскіх» летапісах ёсьць вынікам рэдактарскае працы жмудзкіх ідэолягаў, якія імкнуліся такім чынам далучыць Жмудзь праз уключэньне яе зямельнага герба — мядзьведзя — у агульнае рэчышча гісторыі й геральдычнае традыцыі ВКЛ. Што да астатніх згаданых гербаў, дык яны былі широка вядомыя ў «кармазынавым» саслоўі [1]. Вядомы герб Калюмны, якім, паводле сьведчаньня Я. Длугаша, «Вітаўт кляйміў сваіх коней», належаў у XVII ст. і Лаўрыну Фядзюшку, падстаросту берасьцейскаму. Славуты герб Кентаўр, якім карысталіся Гальшанскія й Гедройцы, быў і ва ўжытку некаторых прадстаўнікоў дробнае шляхты. Захавалася прашэньне 1887 г. мазырскага павятовага лекара Фэліцыяна Язэпа Дзяржынскага аб далучэньні да роду й выданьні пасьведчаньняў аб дваранстве дзецям ягонага роднага брата — нябожчыка Эдмунда (у тым ліку і «славутаму» Фэліксу- Руфіну) (Нац. архіў, ф. 319, воп. 2, спр. 911, арк. 213). Гэты дакумэнт засьведчаны пячаткаю просьбіта з выяваю кентаўра, але ж род Дзяржынскіх афіцыйна карыстаўся гербам Самсона! Нам здаецца, што гэта ня проста выпадак, а хутчэй адлюстраваньне пэўнага дуалізму сымбаляў, які існаваў у Беларусі яшчэ ў XIX- ст. Калі рэцыдывы гэтае зьявы сустракаліся ў канцы XIX ст., дык у XV—XVI стст. яна была звычайная. Унутрыпалітычныя зьмены ў грамадзтве, якія адбыліся зь перамогаю контррэфармацыі, нэгатыўна адбіліся на захаванасьці гербаў, што паходзілі са старажытных тутэйшых клейнаў. Цалкам яны ніколі не былі выціснутыя, частка зь іх нават была адаптаваная і ўвайшла ў агульную скарбонку гербаў Рэчы Паспалітае. Да гэтых гербаў належаць гербы Корсакаў, Пацеяў і інш. Аднак бальшыня старажытных гербаў-клейнаў была выціснутая з абыходу. Прычына ў тым, што носьбіты гэтай эмблематыкі — праваслаўныя й пратэстанты, пераходзячы ў каталіцка-ўніяцкае вызнаньне, адначасова мянялі й сымбалічны антураж. Прадстаўнікі шляхоцкага саслоўя, імкнучыся замацавацца ў прывілеяваным стане, сьвядома ці падсьвядома адмаўляліся ад старых «ЗНАМЕНАЎ» і пераходзілі да новых. Гэты працэс узмацніўся пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі. Пецярбурскія ўлады ў 70—80 гг. XVIII ст. наладзілі перагляд шляхоцкай годнасьці і правоў прадстаўнікоў «кармазынавага» саслоўя. У суды падаваліся дакумэнты й пасьведчаньні пра шляхоцкае паходжаньне. Таму ў судовых кнігах гэтага пэрыяду можна часта спаткаць дакумэнты пад назвай «Актыкацыя радавітасьці...», «Акт генэалёгіі...» і падобныя. Яшчэ больш жорстка расейскія ўлады пачалі дзейнічаць падчас паўстаньня 1831 г., калі быў выдадзены ўказ (19.10.1831 г.), паводле якога асобы, якія ня здолелі пісьмова даказаць сваё шляхоцтва, пераводзіліся ў аднадворцы ці мяшчане. Зразумела, пачаліся пошукі пісьмовых сьведчаньняў, і тут не апошнюю ролю адыгралі працы геральдыстаў мінулых стагодзьдзяў.

На пачатак XIX ст. ужо існавала даволі шматлікая геральдычная польскамоўная літаратура, рэпрэзэнтаваная працамі Барташа Папроцкага (XVI ст.), Шымона Акольскага, Альбэрта Віюка Каяловіча (абодва XVII ст.), Каспэра Нясецкага, Войцеха Вялядкі (абодва XVIII ст.). Названыя і іншыя аўтары былі шырока вядомыя на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і да іхных працаў як да апошняй інстанцыі пачалі актыўна зьвяртацца, асабліва тыя, хто ня меў надзейных пісьмовых дакумэнтаў. Зразумела, знаходзячы там свае прозьвішчы, яны рабілі і гербы, якія належалі іншым носьбітам гэтых прозьвішчаў. Такім чынам адбылася шырокая замена гербаў У асобаў, зацьверджаных у дваранстве расейскімі ўладамі. Тыя ж роды, што былі пераведзеныя ў аднадворцы ці мяшчане, увогуле страцілі правы як на «знамена» першага пласта, гэтак і на гербы. Рост адукацыйнага ўзроўню насе.льнщтва, скасаваньне саслоўнага падзелу звузілі рэпрэзэнтацыйна-«спажывецкія» функцыі герба, пакінуўшы яму ўжо ў канцы XIX ст. толькі дэкаратыўную ролю. Але гэта не памяншае значэньня герба, з аднаго боку, як найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцы, а з другога — як стрыжня ў самавызначэньні й самапавазе асобы, якой ён дастаўся воляю гісторыі. Нягледзячы на гэткі лес, беларуская прыватная геральдыка даволі багатая. Калі ў Полыпчы налічваецца каля 200 гербаў, дык у Беларусі гэтую лічбу можна падвоіць альбо патроіць, часткова і коштам пласта папярэдніх гербаў. Адзначым для параўнаньня, што ў Германіі колькасьць гербаў пераўзыходзіць дзьвесьце тысячаў.

Беларуская геральдычна-эмблематычная спадчына ўмоўна падзяляецца на дзьве асноўныя трупы. Да першай адносяцца гербы з эмблемамі, матываванымі самой прыродай. Адпаведна з такой клясыфікацыяй вылучаюцца наступныя падгрупы: антрапаморфавыя, зааморфавыя, куды ўваходзяць выявы прадстаўнікоў як рэальнага, гэтак і міталягічнага сьвету; фітаморфавыя гербы, на якіх адлюстраваліся расьліны; гербы з выявамі нябесных целаў. Другая група ўключае ў сябе выявы ўсяго, што створана рукамі чалавека. Найбольш улюбёныя сымбалі гэтае групы — стрэлы, мечы, крыжы, падковы, прадметы побыту і г. д.

У чыстым (асобным) выглядзе эмблематычныя выявы сустракаюцца ня вельмі часта. Як правіла, гэтыя гербы ўяўляюць сабой спалучэньне двух (радзей трох ці болей) розных прадметаў альбо абстрагаваных сымбаляў. Мова геральдыкі, дзякуючы ейнай алягічнасьці, алегарычнасьці й абстрагаванасьці, будзе нараджаць шмат вэрсіяў  тлумачэньня,  але  назаўсёды застанецца закрытай для поўнай расшыфроўкі. Лягчэй уявщь агульную карціну разьвіцьця гэтага фэномэну, чым даць расшыфроўку асобных дэталяў. Сымбаль ёсьць строга індывідуальны камунікацыйны знак, які ня можа быць у такім сьціслым выглядзе адлюстраваны іншымі сродкамі (напр., пісьма). Ен акумулюе ў сабе элемэнты надгістарычныя, якія не падлягаюць зьменам у храналягічнай прасторы. Эмблематычна геральдычная сымболіка пры значнай кансэрватыўнасьці таксама зазнавала зьмены. На гэтыя працэсы уплывала, поруч зь індывідуальнымі цнотамі ўладальніка, таксама і асяродзьдзе, у якім ён знаходзіўся, хрысьціянская ідэялёгія, культурны і адукацыйны цэнз, нарэшце, жыцьцёвы шлях асобы і г. д. У пэўнай ступені мадыфікаваўся ня толькі вонкавы выгляд герба, але й алегарычны сэнс эмблемы. Камунікацыйныя функцыі герба палягаюць ня толькі на наяўнасьці пэўнай эмблемы, але і на колерах — як эмблемы, гэтак і поля герба. Акрамя гэтага, форма тарку, прылбіцы, кляйнота і іншых дэталяў таксама нясуць пэўны пласт інфармацыі пра ўладальніка. Ключом для зразуменьня гэтае мовы можа быць імкненьне ўладальніка герба, з аднаго боку, вылучыць сябе з шэрагу сабе падобных праз падкрэсьленьне сваіх індывідуальных фізычных і псыхалягічных годнасьцяў (магчыма, чыста ўяўных), з другога — акрэсьліць сваю прыналежнасьць да пэўнага болып ці менш замкнёнага асяродзьдзя.

Да вывучэньня геральдычнае спадчыны нельга падыходзіць павярхоўна. Геральдысты XVI—XVIII стст. зафіксавалі вялікую колькасьць сучасных ім гербаў, але, не разумеючы мовы сярэднявечнай сымболікі і часта жадаючы дагадзіць уладальнікам гербаў, пачалі тлумачыць генэзу гербаў рознымі легендамі ды байкамі. Гэтая акалічнасьць вымушае сёньняшніх дасьледнікаў ставіцца да іхных зьвестак вельмі абачліва. Акрамя прыватнай, мы маем вельмі багатыя і цікавыя пласты зямельнае, мескае, цэхавае і канфэсійнае геральдыкі. Але гэта — тэма асобнае размовы.

 

Часопіс Спачына, № 3, 1995 г.

Share this post


Link to post
Share on other sites

сами Гмерки

 

Безымянный11.jpg

Безымянный7.jpg

Безымянный6.jpg

Безымянный5.jpg

Безымянный4.jpg

Безымянный3.jpg

Безымянный1.jpg

Безымянный.jpg

Безымянный111.jpg

Share this post


Link to post
Share on other sites

сами бояре гмерки называли чётко-гербами

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00041.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0033.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0032.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0030.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0027.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0026.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0024.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0017.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0011.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00011.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0010.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0009.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00050 (1).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00050 (2).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00050 (3).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00060 (1).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00060 (2).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о00060 (3).jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0001.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0002.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0003.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0004.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0005.jpg

НИАБ ф2567 оп1 д179 о0008.jpg

Share this post


Link to post
Share on other sites

итак, что мы имеем

Дроздецкий Неп.

Олехнович Неп.

Полуйкевич Неп.

Жолуд Неп.

Казёл Неп.

Патуйка Неп.

Каляда Ез.

Пустынник Ез.

Синица Ез.

Авсянка Ез.

Вылеток Ез.

Лапух Неп.

Лихиня Неп.

Галадута Неп.

Сковорода Ез.

Позняк Неп.

Герасиненок Неп.

Шавчонок Неп.

Зларабун Ез.

Сиротка Неп.

Богданович Неп.

Згон Ез.

Гваздисковский Неп.

Пучина Ез.

Жгун

Болдаш

Смарыга

Лапуха Неп.

Пимененок Неп.

Игнатович Неп.

Никоненок Неп.

Шапилин Неп.

Синица Неп.

Пузыня Неп.

Кисель Ис.

чётко читается "Герасим Иванов Кисель герб"

Шалыга Ис.

Фуртай Ис.

Галтяй Ис.

чётко читается "клено свое"

Тябут Неп.

Сковорода Ез.

Пузыня Ис.

Брен Ис.

Гултяй Ис.

Шалыга Ис.

Заремба Ис.

Базылевич Ис.

Желамский Ис.

Раткевич Ис.

Жагач Ис.

Боровко Ис.

Болдыш Ис.

Козырь Ис.

выводы

1-бояре Непоротовского и Езерищенского войтовств именовали свои гмерки гнобами, в то время как Истецкие звали их кленами (кленами)

2-бояре могли не иметь оных знаков вообще, а подписываться не ими а просто ХХХ

3-в документах можно было писаться не под фамилией, а под прозвищем, идентифицировать можно попробовать по аналогии с иными гербами.

4-гербы были как статичные, так и динамичные, видоизменявшиеся от поколения к поколению, но имевшие (не всегда) общую основу

 

Share this post


Link to post
Share on other sites

Три крестика ставили по неграмотности, и это не значит отсутствие герба.  Эти знаки ещё называли знамёна (самое раннее упоминание 1570 г.)

Подобные знаки были также у крестьян. Клеймили собственность, что подтверждают видоизменявшиеся знаки с поколением.

Share this post


Link to post
Share on other sites
4 минуты назад, Andrewchief сказал:

Три крестика ставили по неграмотности, и это не значит отсутствие герба. 

что ж мешало нарисовать? ну ладно писать не умели. но изобразить значок просто

4 минуты назад, Andrewchief сказал:

Эти знаки ещё называли знамёна (самое раннее упоминание 1570 г.)

угу. или же рубеж

4 минуты назад, Andrewchief сказал:

Подобные знаки были также у крестьян.

не факт. если только бортные знаки

Share this post


Link to post
Share on other sites

Create an account or sign in to comment

You need to be a member in order to leave a comment

Create an account

Sign up for a new account in our community. It's easy!


Register a new account

Sign in

Already have an account? Sign in here.


Sign In Now

  • Recently Browsing   0 members

    No registered users viewing this page.

Магазин Coins.su Рекламодатель, купи рекламу на форуме